У Беларусі стартавала ўступная кампанія ў ВНУ

12 июля 2018

Важны дзень для абітурыентаў! Сёння ў Беларусі стартавала ўступная кампанія ў ВНУ! Толькі ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на першы курс сёлета плануюць прыняць 1052 студэнты. Першых абітурыентаў сустракалі з падарункамі. На гэты час дакументы на тэхналагічныя спецыяльнасці падалі больш за 250 чалавек. Вызначыцца з будучымі прафесіямі многім дапамаглі дні адкрытых дзвярэй у ВНУ. У тэхналагічным універсітэце запрашалі школьнікаў і на абарону дыпломаў.

Дакументы на бюджэтную форму навучання будуць прымаць да аўторка - 17 ліпеня. На платную - да 2 жніўня. Штодзень прыёмныя камісіі ва ўніверсітэтах будуць працаваць з 9 раніцы да 6 вечара.