У Беларусі стартаваў перапіс насельніцтва

4 октября 2019

Гэта найважнейшае мерапрыемства ў жыцці любой дзяржавы. Бо па выніках мы зможам будаваць і карэктаваць планы на перспектыву. Стацыянарныя ўчасткі пачалі працаваць па ўсёй краіне.

Акрамя таго, запоўніць анкеты можна анлайн у любым зручным месцы і ў любы час да 18 кастрычніка. І ўжо першы дзень перапісу паказаў, што цікавасць і адказнасць у беларусаў вялікая - 70 тысяч наведванняў за секунду. Нават рэсурс не вытрымліваў. Вядома, сваю працу будуць выконваць і перапісчыкі.

Асаблівасці іх задач даведаемся прама зараз у нашага карэспандэнта Вікторыі Антоненкавай. Паважлівыя адносіны, уважлівасць і дакладныя фармулёўкі пытання - правілы правядзення перапісу Міхаіл асвоіў менш чым за тыдзень. У мінулым тэарэтычны іспыт, зараз перыяд адпрацоўкі практычных навыкаў. Валанцёрам студэнт 3-га курса БНТУ ужо працаваў   на II Еўрапейскіх гульнях. А таму ўдзел у значных для дзяржавы падзеях для яго не ў навінку.

Сваю працу Міхаіл, як і яшчэ 12 з паловай тысяч яго калег-перапісчыкаў, пачне 21 кастрычніка. За 10 апошніх дзён перапісу кожны валанцёр павінен апытаць каля 700 чалавек. Паскорыць працэдуру перапісу дапаможа планшэт. Яго праграмнае забеспячэнне распрацавалі беларускія спецыялісты. Кампанія на рынку больш за 10 гадоў. Працуе з дзяржаўнымі праектамі, фінансавым сектарам і тэхналогіямі вялікіх даных. Усе пытанні, якія ўзнікаюць падчас перапісаў, дапамогуць вырашыць спецыялісты кол-цэнтра і органаў дзяржаўнай статыстыкі. Адзіны нумар пачаў працаваць яшчэ некалькі дзён таму.

Да старту перапісу часцей за ўсё пыталі аб адрасах стацыянарных участкаў. Сёння адным з галоўных пытанняў стала праца сайта. У першы дзень удзел у інтэрнэт-перапісе прынялі каля 100 тысяч свядомых беларусаў.

Лідзія Салавей, праект-менеджар кол-цэнтра: "На жаль, зараз не ва ўсіх адкрываецца сайт. Прапускная здольнасць сайта крыху меншая, чым колькасць людзей, якія хацелі б узяць удзел у перапісе. Мы пра гэта ведаем. Мы з гэтым працуем, таму рэкамендуем людзям, якія сутыкаюцца з праблемамі на сайце, проста паспрабаваць крыху пазней перапісацца".

Этап інтэрнэт-перапісу прадоўжыцца да 18 кастрычніка. На тое, каб запоўніць апытальнік анлайн, у беларусаў ёсць яшчэ 2 тыдні. Што тычыцца бяспекі асабістай інфармацыі карыстальнікаў, то яна пад надзейнай абаронай. Яе забяспечваюць аператыўна-аналітычны цэнтр і кампаніі Парка высокіх тэхналогій.

Усяго 49 пытанняў, ад якіх залежыць развіццё аднаго горада і цэлай краіны.