У Беларусі стартавала патрыятычная акцыя "Кветкі Вялікай Перамогі"

4 мая 2016

У Мемарыяльным комплексе "Трасцянец" прайшло афіцыйнае адкрыццё праекта самага моладзевага грамадскага аб'яднання краіны. Далучыліся да акцыі і ўдзельнікі студатрадаўскага руху на плошчы Дзяржаўнага флага - больш за 800 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. Усяго ж працаваць гэтым летам на будпляцоўках Беларусі будуць звыш 70-ці тысяч маладых людзей. Толькі ў Астраўцы на будаўніцтве інфраструктуры для Беларускай АЭС гэтым летам плануюць працаваць каля 500 юнакоў і дзяўчат. Па традыцыі кожнаму ўручылі сімвалічныя пуцёўкі - накіраванне на месца працы.