У Беларусі стартаваў Тыдзень спорту і здароўя

7 сентября 2015

У Беларусі стартаваў Тыдзень спорту і здароўя - штогадовы фестываль, прысвечаны здароваму ладу жыцця. Для самых спартыўных юных беларусаў яго арганізавалі Мінадукацыі і Міністэрства спорту і турызму сумесна з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі. Тыдзень спорту і здароўя праходзіць ужо пяты раз, і сёлета фестываль пашырыў свае межы: спартыўныя мерапрыемствы пройдуць не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. І ўсё ж галоўная пляцоўка – ля сталічнай "Мінск-Арэны". Менавіта сюды па новыя веды і добры настрой да канца тыдня будуць прыходзіць самыя спартыўныя беларусы.

Па словах арганізатараў, толькі ў сталіцы ўдзельнікамі фестывалю стануць больш як 5 тысяч беларускіх школьнікаў, студэнтаў, іх бацькоў і выкладчыкаў.