Сёння, у Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці, у Беларусі стартаваў Тыдзень роднай прыроды. Да свята падрыхтавалі мерапрыемствы, большасць з якіх пройдзе анлайн. Гэта майстар-класы, лекцыі для школьнікаў, семінары і навукова-практычныя канферэнцыі. Адбудзецца і абласны этап юніёрскага конкурсу "Квiтней, мой лес" ад савета маладых навукоўцаў Інстытута лесу. Удзельнічаюць 55 навукова-даследчых работ, падрыхтаваных школьнікамі Гомельскага рэгіёна. Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці ўжо чвэрць стагоддзя зважае на праблему знікнення на Зямлі прадстаўнікоў флоры і фаўны.
У Беларусі стартаваў Тыдзень роднай прыроды
22 мая 2020













