Гэты тыдзень у Беларусі абяцае быць відовішчным. Бо ён прысвечаны моладзі і студэнцтву.
Кожны дзень будзе тэматычным. Сёння ўся ўвага навуцы і інфармацыі, заўтра - міру. А ў сераду, напрыклад, стварэнню. 22 чэрвеня - Дзень памяці. Моладзь з ўсёй краінай апоўдні ўшануе хвілінай маўчання памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дзень моладзі і студэнцтва Беларусь традыцыйна сустракае ў апошнюю нядзелю чэрвеня. Моладзевая палітыка з'яўляецца прыярытэтным кірункам. За школьнікамі, студэнтамі, маладымі спецыялістамі - будучыня дзяржавы.













