У Беларусі стартавала масавая вакцынацыя супраць грыпу

15 сентября 2020
Прышчэпкі атрымаюць каля 40% насельніцтва. Працэс пачынаюць раней за звычайнае. Гэта звязана з тым, што цыркуляваць у гэтым сезоне будуць адразу 2 вірусы: грыпу і каранавірус. У першую чаргу прышчэпкамі павінны быць забяспечаныя асобы з хранічнымі захворваннямі, дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў, пажылыя людзі і цяжарныя жанчыны, працаўнікі аховы здароўя і тыя, хто гарантуе бяспеку дзяржавы.

Наталля Шмялёва, загадчыца лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі: "Праведзены аналіз вірусаў грыпу ў папярэднім сезоне паказаў, што ўсе вірусы грыпу зведалі пэўныя генетычныя змяненні. Экспертамі было прынята рашэнне замяніць склад вакцыны цалкам па гэтых трох кампанентах. Гэта значыць, вакцына, якая будзе ў нас у краіне ўжывацца ў гэты сезон, будзе з абноўленым антыгенным саставам па ўсіх трох кампанентах".
Медыкі адзначаюць, што летась вакцынацыя дазволіла прадухіліць больш як 140 тысяч выпадкаў захворвання на грып, у тым ліку 17 тысяч - ва ўскладненай форме.