У Беларусі стартавала маштабная акцыя "Моладзь вырашае"

22 января 2018

Яна прымеркавана да правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. У Віцебску акцыя праходзіць адразу на некалькіх пляцоўках. Як правіла, гэта навучальныя ўстановы, а таксама буйныя гандлёвыя аб'екты. Удзельнікам можа стаць кожны, для гэтага трэба напісаць просьбу патэнцыяльным дэпутатам і пакінуць запіску ў спецыяльнай скрыні. Акцыя прадоўжыцца да 17 лютага ўключна. Пасля заканчэння выбараў пажаданні беларусаў моладзь уручыць народным выбраннікам.