У Беларусі стартавала летняя аздараўленчая кампанія

7 июня 2023

Чыстае паветра, насычаная культурная і забаўная праграма. У Беларусі стартавала летняя аздараўленчая кампанія. У гэтым сезоне правесці канікулы з карысцю змогуць 377 тысяч дзяцей, у тым ліку 155 тысяч у лагерах з кругласутачным знаходжаннем. Профілі і скіраванасці ўстаноў самыя розныя - ад спартыўна-патрыятычных да лінгвістычных і творчых. Як правесці летнія канікулы з карысцю - матэрыял Юрыя Карняловіча (відэа).