У Беларусі стартавала кампанія па дэклараванні прыбыткаў

28 января 2014
Яна прадоўжыцца да 1 сакавіка. Падаць дакументы абавязаны грамадзяне, якія атрымалі ў 2013 годзе прыбыткі ад продажу на працягу года больш за адзін аўтамабіль, на працягу 5 гадоў больш чым адну кватэру, альбо іншую нерухомасць. Задэклараваць неабходна таксама прыбытак, атрыманы з-за мяжы або сродкі ад іншых фізічных асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі.

Міхаіл Расолька, начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Беларусі: У перыяд падачы дэкларацыі падатковыя органы працуюць па зрушаным рэжыме працы з 8 раніцы да 7 вечара і ў субботу. Таму калі чалавек жадае падаць дэкларацыю, ён павінен удакладніць час працы інспекцыі, у тым ліку і выхадны дзень, і можа падаць у зручны для яго час, як пасля, так і да працы.

Падаходны падатак, разлічаны на падставе дэкларацыі за 2013 год, павінен быць выплачаны фізічнай асобай на падставе паведамлення падатковага органа не пазней чым 15 мая 2014 года.