У Беларусі стартавала акцыя "Выбіраем студатрад"

11 марта 2019

Тым, хто жадае, дастаткова запоўніць анкету з указаннем упадабанага напрамку. Мерапрыемствы па працаўладкаванні праходзяць ва ўсіх ВНУ і каледжах. Сярод папулярных сфер занятасці - сельская гаспадарка, будаўніцтва, педагогіка, сфера абслугоўвання, медыцына і экалогія. 

Акрамя дапамогі ў падборы прафесіі, для моладзі арганізаваны сустрэчы з байцамі і ветэранамі студатрадаўскага руху. Акцыя БРСМ прадоўжыцца да пачатку чэрвеня.