У Беларусі стартавала акцыя "Увага - дзеці!"

25 августа 2018

Не ўключыў блізкае святло фар днём - атрымай штраф ад інспектара ДАІ. Сёння ў Беларусі стартавала акцыя "Увага - дзеці!", якая прадоўжыцца да 5 верасня. Комплекснае мерапрыемства аўтаінспектары традыцыйна праводзяць напрыканцы летніх канікул. Пры гэтым асноўны акцэнт робяць на прыцягненні ўвагі непаўналетніх пешаходаў да машын на дарозе. А напярэдадні Дня ведаў і ў першых чыслах верасня супрацоўнікі ДАІ будуць дзяжурыць ля школ і дзіцячых садоў.

Дарэчы, толькі ў сталіцы сёлета за 7 месяцаў з удзелам дзяцей здарылася 31 аварыя, траўмы ў іх атрымалі 32 непаўналетнія.