У Беларусі стартавала акцыя "Мы з табой, ветэран"

6 апреля 2020
Напярэдадні 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне  віншаванні атрымліваюць ветэраны. Акцыя "Мы з табой, ветэран" стартавала 3 красавіка. У гэтыя дні ўдзельнікаў ваенных падзей наведваюць прадстаўнікі мясцовай улады і сацыяльнай службы. У Мінскай вобласці пражывае 650 ветэранаў, і 11 з іх у Нясвіжскім раёне. Акрамя добрых слоў і віншаванняў,  ветэранам уручаюць і падарункі -  прадуктовыя наборы.

Віншаванні, падарункі, дапамога ў вырашэнні бытавых цяжкасцяў - такія  акцыі сталі ўжо традыцыяй у нашай краіне.