У Беларусі стартаваў сезон палявання

10 августа 2019

З сённяшняга дня дазволена паляваць на птушак. Размова ідзе пра вадаплаўных і балотных птушак. Разам з паляўнічымі актывізаваліся і абаронцы прыроды. Па ўсёй краіне рэйдавыя групы правяраюць правільнасць вядзення палявання. Нядаўна былі ўведзены змяненні, якія рэгулююць адказнасць за парушэнні ў сферы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. Гэта некаторая лібералізацыя ў адносінах да нягрубых парушэнняў.

Інспектары нагадваюць, адпраўляючыся на паляванне, неабходна мець пры сабе пуцёўку, пасведчанне з адзнакай аб выплаце дзяржпошліны, дазвол на нашэнне зброі, а таксама дакументы на паляўнічых сабак або лоўчых птушак.