У Беларусі стартаваў самы смачны летні сезон - клубнічны

5 июня 2019

Нашай ягадзе канкурэнцыю склала ўкраінская, грэчаская і сербская. Дзе купіць сакавітыя клубніцы і па якой цане - даведалася Ксенія Лебедзева

Найбліжэйшыя тры тыдні сям'я Болатневых будзе працаваць у рэжыме нон-стоп. У полі ўжо з 5 раніцы і да паўночы. Валянціна гаворыць, што самае складанае не вырасціць, бо зямля і клімат гэтаму спрыяюць, а сабраць.

На працягу дня Валянціна робіць некалькі рэйсаў з Лунінца ў Дварэц -  клубнічную сталіцу Беларусі - на оптавы рынак. Таварны выгляд прадукта і яго свежасць - залог добрай цаны. Ужо раніцай беларускія клубніцы будуць купляць і ў Бранску, і ў Маскве.

Закупіцца клубніцамі Хаям прыязджае сюды з Бранска. З пачаткам сезона машына робіць рэйсы штодня. Прымае па 2,50 - 3 рублі. У Расіі прадасць кіло за 120 расійскіх, на нашы - гэта прыкладна 3 рублі 90 капеек. 

Нягледзячы на жорсткую канкурэнцыю, беларуская ягада на суседняй зямлі таксама ў пашане.

Оптавая база ў вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна на Брэстчыне - гэта навочны прыклад жывых рыначных адносін. Дзе попыт фарміруе прапанову, а цана залежыць ад умення пакупніка збіць цану. Так, напрыклад, за той час, пакуль мы тут знаходзіліся, а гэта парадку 20 хвілін, закупнікі з Расіі скінулі цану з 2,50 да 1,80 за кілаграм клубніц.

Адсюль жа брэсцкія клубніцы адправяцца і на рознічныя рынкі рэспублікі.

Робім рэйд па мінскай Камароўцы. Рознічныя цэны, вядома, вышэйшыя за  опт. Фарміруюцца яны свабодна. І ўсё залежыць толькі ад таго, наколькі прадавец жадае выгадна прадаць. Бо яе ўсё больш, выбар расце, а клубніцы - прадукт аднаго дня. 

У чаканні беларускіх клубніц рынак быў перапоўнены ўкраінскай, грэчаскай і нават сербскай. Замежную ягаду прадавалі па цане ніжэйшай, чым звычайна. Таму і першыя беларускія ягады збывалі на парадак танней - такая канкурэнцыя толькі на руку аматарам клубніц. Літаральна за пяць дзён грэчаская страціла 4 рублі, а беларуская ў дагонку за ёй усе 5. Застаецца пачакаць яшчэ некалькі дзён, каб клубніцы пачаць закупляць вёдрамі і нарыхтоўваць на зіму.