У Беларусі стартаваў праект па аднаўленні зубоў стваловымі клеткамі

16 мая 2019
Вось ужо чатыры гады як  клетачныя тэхналогіі  выкарыстоўваюцца для лячэння дзёснаў. А сёння ўрачы ўжо асвоілі, як павялічваць касцяную тканку і  лячыць  хворыя зубы замест таго, каб выдаляць. Пра перспектыўны пілотны праект гаварылі сёння на міжнароднай канферэнцыі стаматолагаў, якая сабрала вядучых зубных дактароў з шасці краін. Абмяркоўвалі і такія распаўсюджаныя хваробы, як карыес. Дзякуючы беларускай праграме прафілактыкі гэтай хваробы за апошнія 5 гадоў  у нашай краіне  колькасць  такіх пацыентаў знізілася на 5 %. Але асноўнай тэмай канферэнцыі стала дэнтальная імплантацыя.

Дарэчы, па экспарце медпаслуг у Беларусі менавіта стаматалогія займае першае месца. І  размова ідзе не толькі аб лячэнні зубоў. Штогод у нашу медыцынскую Акадэмію паслядыпломнай адукацыі прыязджаюць паўсотні  іншаземцаў  для навучання ў беларускіх мэтраў.