У Беларусі стартаваў асноўны этап ЦТ, першае выпрабаванне для абітурыентаў - па беларускай мове

14 июня 2023

У краіне стартаваў асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання. Уступную кампанію адкрывае ЦТ па беларускай мове, 4 ліпеня завершыць сусветная гісторыя. Усяго - 11 прадметаў.

Для здачы ЦТ падрыхтаваны 41 пункт. Абітурыентам неабходна прыехаць мінімум за 30 хвілін да пачатку тэсціравання. З сабою ўзяць: зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу, ручку з чарніламі чорнага колеру і калькулятар (на ЦТ па фізіцы і хіміі).

Рэзервовыя дні для здачы тэсціравання: 11, 13 і 15 ліпеня ў шасці ВНУ краіны. Абітурыентам, якія здавалі ЦТ у асноўныя дні, выдаваць сертыфікаты пачнуць з 14 ліпеня. Для рэзервнікаў - з 20-га.