У Беларусі стартаваў адзіны дзень бяспекі

20 февраля 2019

У Беларусі сёння стартаваў адзіны дзень бяспекі. Напярэдадні МНС разаслала СМС-апавяшчэнні. Да сакавіка прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць у школах, універсітэтах, гандлёвых цэнтрах, на заводах і іншых аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Яны накіраваны на папярэджанне пажараў, аварый, тэхнагенных катастроф і аказанне першай меддапамогі.

Плануецца, што адзіны дзень бяспекі будзе праходзіць у краіне двойчы за год. Будзе ўдзельнічаць шэраг міністэрстваў, мясцовыя органы ўлады, прафсаюзы краіны.