Сацыяльная падтрымка заўсёды была і застаецца ў прыярытэце палітыкі Беларусі. Бо моцная сям'я - галоўны рэсурс любой дзяржавы. Укладзеныя ў яе інвестыцыі акупляюцца шматразова. З гэтага года ў нас павялічыўся больш як на 15 % памер сямейнага капіталу. Зараз ён складае амаль 30 тыс. рублёў. Да таго ж штогод колькасць шматдзетных сем'яў у краіне павялічваецца. Гэты трэнд адзначаецца як у абласных, так і ў невялікіх раённых цэнтрах, аграгарадках і вёсках. Для такіх сем'яў у нашай краіне істотны пакет сацыяльных мер: дапамогі пры нараджэнні і выхаванні дзяцей, фінансавая дапамога на жыллё, льготы ў адукацыі і ахове здароўя, падатковай, пенсіённай і працоўнай сферах. Святлана Лук'янюк пра важныя меры ў нашай сацыяльнай палітыцы (відэа).
У Беларусі стала больш шматдзетных - адкрыта 122 тыс. рахункаў па праграме "Сямейны капітал"
16 января 2023













