У Беларусі створана Таварыства абароны правоў спажыўцоў турыстычных паслуг

8 апреля 2019
Арганізацыя ўжо зарэгістраваная і пачынае сваю дзейнасць пад эгідай Рэспубліканскага саюза туріндустрыі. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі расказала  юрыдычны партнёр арганізацыі Юлія Куцэр. 

Першыя спажыўцы, якія звярнуліся па дапамогу, ужо ёсць. Таксама эксперт адзначыла, што дзейнасць дадзенай арганізацыі прывядзе да ўпарадкавання беларускага рынку турыстычных паслуг. Падрабязную версію трансляцыі глядзіце на сайце tvr.by, афіцыйным ютуб-канале і ў сацсетках Агенцтва тэленавін.