Аб гэтым сёння заявіў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш на сустрэчы з выкладчыкамі і метадыстамі ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы. Своеасаблівы план па падрыхтоўцы беларускіх універсітэтаў да далучэння да еўрапейскай сістэмы вышэйшай адукацыі ўжо перададзены ў сакратарыят Балонскага камітэта. Акадэмічная мабільнасць, нацыянальная сістэма кваліфікацыі і студэнцкае самакіраванне - дакумент змяшчае больш за 10 пунктаў. Большая частка з якіх у Беларусі ўжо рэалізоўваецца. Аб адным з асноватворных прынцыпаў Балонскага працэсу, які нашай краіне толькі патрэбна будзе ўвасобіць у жыццё - "сістэме бесперапыннай адукацыі" - сёння таксама ішла размова ў інстытуце вышэйшай школы. Тут жа прагучала яшчэ адна заява - у Беларусі будуць створаныя спецыяльныя адукацыйныя кластары.
Калі Савет міністраў Балонскай дэкларацыі будзе разглядаць пытанне далучэння нашай краіны да еўрапейскай сістэмы вышэйшай адукацыі, стане вядома ўжо праз некалькі дзён. Такое рашэнне ў канцы сакавіка будзе прынята на спецыяльным пасяджэнні ў Рызе.













