Ніякага прымусу да пасадкі самалёта Ryanair у Мінску не было! Аб гэтым сёння на брыфінгу заявілі беларускія авіяцыйныя ўлады!
Рашэнне прымаў пілот авіякампаніі, зыходзячы з міжнародных правіл дзеяння ў такіх сітуацыях. Як сведчаць перамовы пілота з дыспетчарам, ціск на камандзіра судна ніхто не аказваў! У Беларусі створана спецыяльная камісія па расследаванні інцыдэнту. Усе зацікаўленыя бакі могуць прыняць удзел у яе рабоце. "Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ўсім, у каго будзе такое жаданне", адзначылі ў Дэпартаменце па авіяцыі. Але пакуль расследаванне не завершана, наша краіна заклікае не рабіць паспешных высноў. А тым больш палітызаваць інцыдэнт з аварыйнай пасадкай Boeing .
Як адзначылі ў Дэпартаменце па авіяцыі, паведамленне аб пагрозе выбуху лайнера паступіла на электронную пошту Нацыянальнага аэрапорта ад імя ХАМАС. У лісце ўтрымоўваліся патрабаванні спыніць агонь у сектары Газа, а Еўрасаюзу адмовіцца ад падтрымкі Ізраіля. У адваротным выпадку над Вільнюсам падарвецца бомба. Экіпажу давялі інфармацыю. Ён мог скарыстацца магчымасцю вярнуцца ў Львоў або Кіеў, сесці ў Варшаве або прадоўжыць палёт да Вільнюса. Але экіпаж прыняў рашэнне прызямліцца ў Мінску! І яно было прынята да таго, як у паветра падняўся баявы знішчальнік! Аб гэтым сёння распавяло камандаванне Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі.
Літва не апавясціла Беларусь аб прыпыненні палётаў над тэрыторыяй Беларусі
На дадзены момант выпадкі адмены палётаў у беларускім небе адзінкавыя. У прыватнасці, літоўскі бок так і не апавясціў аб забароне выкарыстання беларускай паветранай прасторы. Авіяцыйныя ўлады нашай краіны разлічваюць на цвярозы розум еўрапейскіх партнёраў. Тым больш лётаць у абыход Беларусі авіякампаніям эканамічна не выгадна!













