У Беларусі ствараецца вертыкаль кантрольна-наглядных органаў на чале з КДК

25 января 2017

Пра гэта сёння стала вядома на выніковай калегіі ведамства. У аснове - аптымізацыя і рацыянальны падход з боку ўсіх наглядных органаў - правяраць кампанію павінны адзін раз, а не штомесяц, розныя структуры.

У цэлым па выніках працы Дзяржкантролю, за мінулы год у бюджэт краіны спагнана 250 мільёнаў рублёў. Гэта на 17% больш, чым у 2015. Сёлета ведамства ўзмоцніць кантроль за становішчам спраў у лясной гаспадарцы і прадоўжыць кантроль у сферы ЖКГ. Вядома, што з 2003 года колькасць праверак Дзяржкантролю знізілася ў 10 разоў.