У Беларусі створаць нацыянальны моладзевы парламент

12 июня 2017

Гэта сёння заявіў Міністр адукацыі Ігар Карпенка на форуме "Лідар" у дзіцячым лагеры "Зубраня".

Змена, якая сабрала лепшых валанцёраў, прадстаўнікоў дзіцячых парламентаў і выдатнікаў вучобы з усёй краіны, праходзіць на беразе Нарачы ўжо трэці дзень. Сёння ў кожнага з лідараў была магчымасць пагутарыць з міністрам адукацыі. Школьнікі задавалі свае пытанні і, вядома, прапаноўвалі ідэі. Асобным пунктам на форуме абмеркавалі моладзевае самакіраванне.

Моладзевыя парламенты сёння існуюць ва ўсіх абласных гарадах краіны. Для лідараў з розных школ, якіх выбіраюць галасаваннем, - гэта рэальная магчымасць даносіць інтарэсы сваіх аднагодкаў да ўлады.