У Беларусі створаць інстытут падатковага кансультавання

21 сентября 2017

Адпаведны ўказ учора падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Такім чынам, у краіне ўкараняецца прафесійны інстытут пасярэднікаў паміж бізнесам і падатковымі органамі. Кансультанты павінны дапамагчы прадпрымальнікам і фізічным асобам пазбегнуць памылак пры падаткападлічэнні. Прэтэндаваць на ролю прафесійнага кансультанта могуць не толькі былыя спецыялісты падатковай сферы, але і эканамісты, юрысты - гэта значыць, любы спецыяліст, які здаў іспыт у профільным ведамстве і атрымаў атэстат. Новаўвядзенне не мяркуе адкрыцця ў ВНУ краіны новай спецыяльнасці. Выдаваць дазвол на працу будзе Палата кансультантаў. Гэта даўні сусветны вопыт, які прыходзіць у Беларусь.

Зварот да падатковых кансультантаў будзе насіць добраахвотны характар. Указ ускладае на падатковых кансультантаў поўную матэрыяльную адказнасць за якасць і вынік дзейнасці. Акрамя таго, абавязкова страхуюцца магчымыя рызыкі прычынення шкоды.