У Беларусі ўдасканальваюцца правілы захоўвання і перамяшчэння фізасобамі алкагольных напояў

8 ноября 2016

Адпаведны дэкрэт сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Дакумент адмяняе ліміт на колькасць спіртнога з беларускімі або спецыяльнымі акцызнымі маркамі, якую грамадзяне могуць захоўваць для асабістых мэт. Вазіць па тэрыторыі Беларусі можна будзе па-ранейшаму толькі 5 літраў спіртнога, набытага для сябе. За парушэнне гэтага абмежавання ўсталяваны штраф у памеры ад 10 да 100 базавых велічынь. Акрамя таго, узмоцнена адказнасць за продаж фізасобай імпартных алкагольных напояў без беларускіх акцызаў, у тым ліку ўласнага вырабу.