У Беларусі скарачаецца ўзровень агульнага беспрацоўя

28 декабря 2018

Сёлета ў параўнанні з мінулым ён знізіўся на 1 % - з 6 да 5. Пра гэта заявіла Міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч. Прычым новыя рабочыя месцы ствараюцца на малых і сярэдніх прадпрыемствах. Іх колькасць расце дзякуючы прынятаму пакету дакументаў, у прыватнасці, Дэкрэту № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва".

Аб рынку працы, зарплатах, пенсіях і падтрымцы маладых сем'яў у наступным годзе глядзіце ў гэту нядзелю ў "Галоўным эфіры".