У Беларусі захоўваецца пажаранебяспечная сітуацыя

13 июня 2019

Забарона на наведванне лясоў  уведзена ў 53 раёнах Беларусі. Для пошуку ўзгаранняў створана спецыяльная сетка пажарна-наглядальных вышак і мачтаў.

Напярэдадні ў Беларусі быў пабіты тэмпературны рэкорд. У Жлобіне паветра прагрэлася  да 34,7 градуса. Гістарычны максімум абнавіўся ледзь ці не ва ўсіх рэгіёнах краіны. Без дажджоў і ад пякучага сонца  пакутуюць пасевы. Найгоршыя справы  ў цэнтральнай частцы краіны. Сітуацыя ў сельскай гаспадарцы  на кантролі і ў аграрыяў, і ў Кіраўніка дзяржавы. Напярэдадні Прэзідэнт заслухаў даклады профільнага міністра і віцэ-прэм'ера. Галоўнае - забяспечыць кармамі жывёлагадоўлю. І тут аграрыі робяць стаўку  на кукурузу.

Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, анамальная спякота захаваецца да канца тыдня. Сёння слупок тэрмометра паднімецца да адзнакі 30-32 градусы. А вось ужо на наступным тыдні  месцамі сіноптыкі абяцаюць кароткачасовыя дажджы.