У Беларусі захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі

3 декабря 2013

На змену скандынаўскаму цыклону прыйдзе новы, з Фінскага заліва. Але звязаны ён зараз не з моцным ветрам, а з галалёдам. Зараз на дарогах вельмі слізка. Аўтамабілістам варта выбіраць больш уважлівы і бяспечны стыль кіравання.


А напярэдадні шквалісты вецер прывёў у стан павышанай гатоўнасці энергетыкаў. Без святла ў краіне засталося 427 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідавалі аварыйныя брыгады. На сённяшнюю раніцу абясточанымі заставаліся каля 30 пасяленняў. Таксама ў некаторых раёнах вецер да 24 метраў за секунду пашкодзіў стрэхі жылых дамоў.


У найбліжэйшыя дні тэмпература па краіне каля нуля. Але да выхадных сіноптыкі прагназуюць маразы - да мінус 11 градусаў.