У Беларусі захаваецца марознае надвор'е

3 января 2016

Уначы ў асобных раёнах краіны слупок тэрмометра апусціцца да мінус 26 градусаў. Днём - 14 марозу. На дарогах захаваецца галалёдзіца. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі, а ўладальнікаў дызельнага транспарту і зусім адкласці паездкі на час пахаладання. Напярэдадні зарэгістравана больш як 10 выпадкаў перамярзання паліўнай сістэмы рухавіка ў дарозе. Сёння ноччу з-за паломкі аўтобуса Масква - Мінск 45 пасажыраў некалькі гадзін вымушаныя былі правесці ў салоне, які замярзаў.