У Беларусі знята забарона на наведванне лясоў

16 Мая 2019

Такое рашэнне прынялі мясцовыя ўлады ў рэгіёнах па меры стабілізацыі пажаранебяспечнай сітуацыі. Мінулы красавік  стаў самым сухім за апошнія 75 гадоў. Выпала ўсяго 7 міліметраў ападкаў. А тэмпература паветра была вышэй  за кліматычную норму  на паўтара градуса. Толькі з пачатку года ў краіне адбылося каля 330 лясных пажараў  на плошчы амаль  2,5 тысячы гектараў.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя