У Беларусі знізілася колькасць выпадкаў перарывання цяжарнасці

13 октября 2019
Быць маці - гэта і ганарова, і адказна. За апошнія 10 гадоў колькасць выпадкаў перарывання цяжарнасці ў Беларусі  знізілася ў 6,5 раза. Такую станоўчую тэндэнцыю спецыялісты звязваюць з  увядзеннем  Міністэрствам аховы здароўя  абавязковага перадабортнага кансультавання з псіхолагам. Гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі расказала галоўны спецыяліст ведамства  Юлія Савачкіна. 

Гэтая паслуга аказваецца медустановай (незалежна ад формы ўласнасці) бясплатна. У 15-20 працэнтах  выпадкаў пасля кансультацыі жанчыны захоўваюць цяжарнасць. Таксама спецыялісты адзначаюць  станоўчую дынаміку росту другіх і наступных родаў у беларусак.