У Беларусі знізілася дзіцячая смяротнасць

20 июля 2018

За апошнія месяцы зафіксавана парадку двух трагічных выпадкаў на адну тысячу родаў. Гэта рэкордны паказчык для нашай краіны. Беларусь уваходзіць у топ-10 краін з самай нізкай дзіцячай смяротнасцю. Такім чынам, развіваецца неанаталогія. Да прыкладу, нядаўна беларускія хірургі выканалі перасадку печані 7-месячнаму малому, які незадоўга да гэтага перажыў цяжкую аперацыю на сэрцы. А на базе РНПЦ траўматалогіі працягваецца праект Саюзнай дзяржавы па лячэнні паталогіі пазваночніка.

Падрабязнасці - у Юліі Грызунт (відэа).