У Беларусі склалася неспрыяльная сітуацыя ў экасістэмах

19 июня 2015

Гэта сёння заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. Савет Міністраў вымушана сабраў нечарговае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. На парадку дня - бяспека ў лясах і на вадзе. Па словах віцэ-прэм'ера, асабліва вострая сітуацыя з агнём, у тым ліку ў прыватным сектары. За паўгода адбылося каля 3 тысяч надзвычайных здарэнняў тэхнагеннага характару, у тым ліку больш за 2900 пажараў, падчас якіх загінулі 302 чалавекі, з іх 8 дзяцей. На сённяшні дзень байцы МНС працягваюць змагацца са стыхіяй. Ліквідавана 7 лясных і 4 тарфяныя ўзгаранні агульнай плошчай амаль 10 гектараў. Працягвае палаць Столінскі раён, там працуе авіяцыя і больш за  30 адзінак тэхнікі.