У Беларусі скарэктуюць сістэму дыспансерызацыі

22 сентября 2016

Пра гэта сёння падчас анлайн-канферэнцыі ў БелТА заявіў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Галоўны ўпор зараз на мэтавыя комплексныя абследаванні. У канцы бягучага года ва ўсіх паліклініках Мінска з'явяцца электронныя рэцэпты. А ў наступным плануецца ўвесці электронныя амбулаторныя карты. Па сутнасці, гэта будзе асабісты кабінет, дзе кожны зможа ўбачыць інфармацыю аб сваім здароўі. Зрэшты, на думку Дзмітрыя Піневіча, здаровы лад жыцця сёння ў трэндзе.

У найбліжэйшы час з'явіцца інтэрнэт-партал "Здаровая Беларусь" з тэматычнымі матэрыяламі і зваротнай сувяззю са спецыялістамі. У планах у Міністэрства аховы здароўя адкрыццё цэнтра актыўнага даўгалецця.