У Беларусі адкарэкціруюць інвестыцыйнае заканадаўства

10 марта 2021
Мінэканомікі ініцыюе льготы для інвестараў. Так, у планах на гэты год актывізаваць працу па запуску новага інвестыцыйнага цыкла. Для гэтага неабходныя ўмовы. Зараз актыўна вядзецца праца над карэкціроўкай закона "Аб інвестыцыях" і Дэкрэту № 10. Ініцыятывы профільнага ведамства сёння падрабязна абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі парламентарыі, прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і арганізацый. Так, прадугледжана  вызваленне на 5 гадоў ад падатку на прыбытак і падатку на нерухомасць, нязменнасць умоў падаткаабкладання на працягу 5 гадоў і асаблівы рэжым спецыяльных інвест-дамоў, гэта значыць, гарантаваная дзяржзакупка часткі прадукцыі. Абмяжоўваюцца і  патрабаванні да інвестара. 

У Беларусь інвестуюць каля 80 краін

Летась у Беларусь уклалі ледзь менш за паўтара мільярда долараў прамых замежных інвестыцый. Рост на 6,5 працэнта. Шматвектарнасць палітыкі ў наяўнасці: у якасці інвестараў выступаюць каля 80 краін свету. Расія - асноўны партнёр.