У Беларусі сіноптыкі прагназуюць ліўні і парывісты вецер

24 августа 2017

Ападкі пройдуць на паўночным усходзе і ў цэнтральнай частцы краіны. У Мінску сёння будзе ўсяго плюс 12. Гэта ўплыў паўднёвага цыклона. Аднак надвор'е палепшыцца ўжо заўтра. На тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплае паветра з Заходняй Еўропы. Пры гэтым чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра на выхадных - да плюс 24-ох. У паўднёвых рэгіёнах будзе яшчэ цяплей.