У Беларусі сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

5 декабря 2016

Сіноптыкі абвясцілі на сёння і заўтра аранжавы ўзровень небяспекі. Праўда, з-за моцнага ветру. Парывы будуць дасягаць  18 метраў за секунду. Моцных ападкаў не чакаецца. Месцамі прагназуюць мокры снег і галалёдзіцу. Тэмпература сёння да 10 марозу.