У Беларусі праходзіць тыдзень без аўто

22 сентября 2018

Гэтым разам да міжнароднай акцыі далучыліся 64 беларускія гарады і вёскі. Сярод іх і сталіца. Сэнс у тым, каб адмовіцца на час ад асабістага аўто на карысць веласіпеда або грамадскага транспарту. 

Сяргей Масляк, старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: "Чарговы раз гэта пройдзе на вуліцы Леніна. Рух будзе перакрыты. Таму прашу вадзіцеляў уносіць карэктывы ў свой маршрут перамяшчэння. У дзень правядзення нашага мерапрыемства, 22 верасня, выкід у навакольнае асяроддзе шкодных рэчываў толькі ў гэты дзень змяншаецца больш як на 300 тон".

Тых, хто вырашыць паехаць на працу на веласіпедзе, чакаў сюрпрыз. У чатырох пунктах сталіцы актывісты Мінскага веласіпеднага таварыства частавалі фруктамі.