У Беларусі сямейным капіталам ужо скарысталіся больш за 16 тысяч сем'яў

6 апреля 2016

У Беларусі сямейным капіталам ужо скарысталіся больш за 16 тысяч сем'яў, а агульная сума на адкрытых рахунках перавысіла 163 мільёны долараў. Такую інфармацыю сёння паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны. Нагадаем, маштабная праграма падтрымкі дзяржавы стартавала ў студзені мінулага года. На сямейны капітал могуць разлічваць шматдзетныя сем'і. Ён уяўляе сабою адначасовую безнаяўную выплату сумы 10 тысяч долараў пры нараджэнні альбо ўсынаўленні трэцяга або наступных дзяцей. Выдаткаваць капітал можна на навучанне, сацыяльныя паслугі, медыцынскую дапамогу, а таксама паляпшэнне жыллёвых умоў.

Таццяна Максімава, прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "Права карыстання сямейным капіталам узнікае ў момант паўналецця, г.з. дасягнення 18 гадоў дзіцем, нараджэнне якога дало сям'і права на прызначэнне сямейнага капіталу. Па выніках 2015 года 18 сем'яў не змаглі скарыстацца правам прызначэння сямейнага капіталу ў сувязі з тым, што не паспелі ўкласціся ў адведзеныя для гэтага тэрміны".

Толькі ў сакавіку шматдзетнымі сем'ямі было адкрыта каля 2 тысяч рахункаў у Беларусбанку. Сама ж праграма "Сямейны капітал" разлічана на 5 гадоў - да 31 снежня 2019 года.