У Беларусі вырас бюджэт пражытачнага мінімуму

1 февраля 2018

Гэты паказчык пераглядаюць раз у квартал, і зараз у сярэднім на душу насельніцтва ён складзе 199 рублёў 32 капейкі. Сума застанецца на такім узроўні да канца красавіка. Таксама выраслі мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Яны прывязаны да бюджэту пражытачнага мінімуму. Павялічыліся надбаўкі і даплаты пенсіянерам старэйшым за 75 гадоў, дапамогі па доглядзе за інвалідамі і састарэлымі.

З лютага змяняюцца і памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў.

Да прыкладу, для працаздольнага насельніцтва ён зараз складзе каля 420 рублёў, для сям'і з чатырох чалавек крыху больш за 328 рублёў.