У Беларусі сёння ўспамінаюць журботную дату

18 июня 2016

74 гады таму за два тыдні да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў нацысты спалілі вёску Дальва. У агні загінулі 44 чалавекі, амаль усе жыхары вёскі, у тым ліку і дзеці. У страшнай трагедыі цудам уцалеў толькі Мікалай Гірыловіч, якога ў момант прыходу карнікаў, не было ў вёсцы. Хлопцу тады было 14 гадоў. Мікалай Пятровіч некалькі дзесяцігоддзяў працаваў начальнікам апаратна-студыйнага комплексу на беларускім радыё. Дзякуючы яго старанням і дапамозе калег, у 1973 годзе на месцы братэрскай магілы быў створаны мемарыяльны комплекс. Сёння тут прайшоў мітынг-рэквіем.

Дальва - адна з вёсак Лагойскага раёна, якія так і не адрадзіліся пасля вайны. Усяго за дні акупацыі карнікі знішчылі больш за пяць з паловай тысяч беларускіх населеных пунктаў. Напярэдадні 75-ай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны па ўсёй краіне пройдзе акцыя "Свечка памяці".