У Беларусі сёння стартуе акцыя "Зімовы патруль"

24 декабря 2018

Перад навагоднімі святамі на асаблівым кантролі бяспека дзяцей. У Беларусі сёння стартуе акцыя "Зімовы патруль". Яе асноўная задача - засцерагчы ад надзвычайных здарэнняў на вадаёмах у зімовы перыяд. Там падчас зімовых канікул будуць дзяжурыць моладзевыя атрады разам з супрацоўнікамі Асвод. У сваю чаргу ДАІ ўзмацніла кантроль на дарогах краіны. З прыходам зімы і вялікай колькасцю ападкаў часта здараюцца аварыі на трасах. Дарожная міліцыя праводзіць і спецрэйд па выяўленні нецвярозых вадзіцеляў.