У Дзень памяці прынята наведваць месцы пахавання сваякоў і маліцца. З раніцы ва ўсіх цэрквах Беларусі праходзяць набажэнствы. Людзі прыходзяць з памінальнымі свечкамі. Карані свята ідуць далёка ў старажытнасць. Паводле традыцыі, у гэты дзень рыхтуюць святочную вячэру і, згодна з павер'ем, чакаюць у госці душы памерлых.
Аляксандр Шымбалёў, кіраўнік аддзела адукацыі Мінскай епархіі: Пасля Кулікоўскай бітвы, калі шмат воінаў праваслаўных загінулі, князь Дзмітрый Данской папрасіў, каб у суботу перад святам святога Дзмітрыя Салунскага праводзіліся паніхіды і ўспаміналі загінуўшых воінаў. Вось з тых часоў кожную суботу, напярэдадні свята Дзмітрыя Салунскага, Праваслаўная царква і святкуе Дзмітрыеўскую бацькоўскую суботу.
Дарэчы, асноўнай рытуальнай стравай на Дзяды і ў наш час застаецца куцця. Менавіта з яе і пачынаецца памінальная вячэра. Паводле традыцыі, страва спачатку адпраўляецца на асвячэнне ў царкву, а толькі потым на стол.














