У Беларусі сёння пройдуць выпускныя вечары

9 июня 2018

На парозе дарослага жыцця! Сёння з роднымі школамі, гімназіямі і ліцэямі развітаюцца каля 57 000 старшакласнікаў. Увечар па ўсёй краіне пройдуць выпускныя вечары. 11-класнікі атрымаюць атэстаты і разам сустрэнуць світанак. Але адпачываць пакуль рана. У аўторак у абітурыентаў пачынаецца цэнтралізаванае тэсціраванне. Першае - па беларускай мове.