У Беларусі сёння пройдуць дажджы

22 августа 2017

Днём месцамі прагназуюцца і навальніцы з моцным парывістым ветрам. Паветра прагрэецца толькі да 22-х са знакам плюс. Цяплей будзе на ўсходзе краіны. У Магілёўскай вобласці чакаецца каля плюс 25-ці. Мяняцца надвор'е пачне толькі з пятніцы - сіноптыкі абяцаюць, што апошнія выхадныя лета зноў будуць цёплымі.