У Беларусі сёння развітаюцца з самым паспяховым футбольным менеджарам нашай краіны Анатолем Капскім. Грамадзянская паніхіда пройдзе з 11 раніцы да гадзіны дня ў фае "Барысаў-Арэны".
Анатолю Капскаму было 52 гады. Старшыня праўлення футбольнага клуба пайшоў з жыцця 22 верасня. Менавіта ён у 90-я ўзнавіў барысаўскі клуб і вывеў яго на найвышэйшы ўзровень. БАТЭ стаў адным з лепшых клубаў Усходняй Еўропы. Пра "БАТЭ-Барысаў" даведаліся многія балельшчыкі кантынента.
У сувязі з гэтай сумнай падзеяй сённяшні матч 24-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе "Тарпеда-Мінск" - БАТЭ перанесены на 26 верасня.













