У Беларусі сёння адзначаюць Дзень моладзі

28 июня 2020
У Беларусі да моладзі адносяць юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў уключна. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у краіне каля двух мільёнаў маладых грамадзян, а гэта амаль кожны пяты жыхар. У Беларусі клопат аб падрастаючым пакаленні з'яўляецца найважнейшым кірункам дзяржаўнай палітыкі. Вось ужо 5-ы сезон у нашай краіне вызначаюць моладзевую сталіцу для рэалізацыі на базе канкрэтнага горада тых або іншых праектаў пакалення будучыні. У 2020-м - гэта Пінск. 

Дарэчы, большасць маладых беларусаў пражываюць у горадзе і працуюць па найме. Таксама, паводле апошніх даследаванняў, дзяўчаты ўступаюць у шлюб у сярэднім ва ўзросце 26 гадоў, юнакі - 28. Значная частка падрастаючага  пакалення - навучэнцы і студэнты.