У Беларусі сёння адзначаюць Дзень маці

14 октября 2014

Гэты дзень належыць тым, хто хоця б раз насіў малога пад сэрцам. Сёння Беларусь выказвае ўдзячнасць усім маці. Са святам жанчын павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Традыцыйна Дзень маці ў нашай краіне адзначаецца ўвесь тыдзень - урачыстасці пачаліся напярэдадні. Рэпартаж - Паліны Іванча.


Гэтую песню Соф'я Багданава з 2А сталічнай гімназіі напярэдадні выканала для ўсіх маці, абсалютна для кожнай - з больш чым 330 тысяч беларускіх. А адразу пасля распавяла нашай здымачнай групе, як трэба дзецям паводзіць сябе 14 кастрычніка.


Соф'я Багданава, вучаніца гімназіі № 146 г. Мінска: Трэба іх слухацца ў гэты дзень, трэба іх віншаваць, рабіць усё добрае для іх, каб яны ў гэты дзень не сумавалі, а былі рады.


Напярэдадні вуліцу Напалеона Орды, а дакладней Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, з падзякай асвяціла 35 усмешак. У гэтай зале тыя, хто да новага навучальнага года купляе не адзін партфель, а адзінаццаць, тыя, хто спрытна спраўляецца з інвалідным крэслам, і тыя, хто ніколі не здаецца.


Ніна Домніч, шматдзетная маці: Я жадаю, каб больш нараджалі дзяцей, бо гэта вельмі важна. Разумееце, калі чалавек рэалізаваўся на працы, калі ён дзесьці яшчэ, гэта ўсё не тое. Можна быць усюды і ўсюды, а калі стаў старэнькім, зразумеў, што самае галоўнае, што нешта ты не паспеў або не зрабіў….


Тых, хто паспеў, і зрабіў, і зараз проста і сціпла завецца маці, з Днём маці павіншавала міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна.


Мар'яна Шчоткіна, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: Гэтае свята - наша свята. З 1996 года яно адзначаецца па ўсёй краіне. Пачынаючы ад віншаванняў і ўручэння ордэнаў Маці, а сёння ўжо каля 8 тысяч жанчын узнагароджаны гэтым ордэнам, таму, вядома, гэта цэлая сістэма, якая падтрымлівае статус маці, як чалавека, сапраўды важнага для нас, але і як прызнанне той працы, якую маці ўкладвае ў тое, каб дзіця было выхавана, як грамадзянін, як патрыёт.


У гэтыя дні ва ўсе тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прыносяць дзіцячыя цацкі, посуд, мэблю і нават бытавую тэхніку. Да канца кастрычніка дзейнічае яшчэ адна дабрачынная акцыя пад назвай Сям'я - сям'і. Усе рэчы ўжо зусім хутка адправяцца ў дамы, дзе сапраўды патрэбна дапамога.