Са святам працаўнікоў сферы павіншаваў Кіраўнік дзяржавы.
Сёння металургія - аснова для ўсёй нашай прамысловасці. Менавіта на яе выніках грунтуюцца айчыннае аўтамабіле- і машынабудаванне, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. У гэтай сферы працуюць больш як 55 тысяч чалавек. Гэта адзін з найважнейшых відаў эканамічнай дзейнасці прамысловасці краіны. Інавацыі, новыя маштабныя праекты, укараненне і выкарыстанне ўнікальных высокаэфектыўных тэхналогій дазваляюць беларускім прадпрыемствам захоўваць высокую рэпутацыю прадукцыі, у тым ліку і на знешнім рынку. Вырабы гэтай галіны пастаўляюцца ў 119 краін. Сярод іх - Расія, Літва, Германія, Украіна, Нідэрланды, Польшча, Егіпет.
У Беларусі сёння адзначаецца Дзень металурга
19 июля 2020













